Задзіночанне Беларускіх Студэнтаў (ЗБС) падрыхтавала справаздачу па стане беларускай акадэміі за 2023 год. Спойлер: усё дрэнна…
Дзелімся асноўнымі пунктамі ніжэй, а цалкам справаздачу можна прачытаць па спасылках на беларускай і англійскай мовах.
У 2023 годзе беларускія ўлады працягвалі парушаць правы чалавека ў дачыненні да беларускага студэнцтва і акадэміі. Сярод найбольш абмежаваных правоў у Беларусі, як і раней, аказаліся свабода слова, свабода ўдзелу у мірных сходах і свабода сумлення.
У 2023 годзе адміністрацыі беларускіх ВНУ увялі цынічны трэнд на “выхаванне” беларускага студэнцтва праз выязныя судзілішча ў сценах універсітэтаў на вачах іншых студэнтаў, студэнтак і іх бацькоў.
У 2023 годзе ў Беларусі змянілі закон аб вайсковай службе. Вучоба за мяжой цяпер не з’яўляецца падставай для адтэрміноўкі. Гэта таксама ўзмацніла адміністрацыйную і крымінальную адказнасць для студэнтаў, якія ўжо вучацца ў еўрапейскіх універсітэтах.
На працягу апошніх шасці гадоў у вышэйшай адукацыі назіраецца скарачэнне колькасці навучэнцаў і навучэнак: з 2015 года студэнтаў і студэнтак стала меней на 108 тысяч чалавек.
Звязаныя артыкулы
Мы выкарыстоўваем Cookie для збору статыстыкі наведывання нашага рэсурса.
Ці дазваляеце Вы збор і апрацоўку Вашых даных у рамах GDPR?