
Дапаможнік для тых, хто плануе вучыцца ў польскай ВНУ 2.0
У гэтым дапаможніку вы знойдзеце адказы на большасць пытанняў, якія ўзнікаюць падчас паступлення і навучання ў Польшчы: інфармацыю пра легалізацыю знаходжання, рэгістрацыю месца жыхарства і PESEL, медыцынскае страхаванне і выбар лекара першаснай дапамогі, стыпендыі, студэнцкую легітымацыю і многае іншае.
У гэтым выданні мы дадалі раздзел пра працу студэнтаў і студэнтак, падрабязней разгледзелі пытанні працаўладкавання, а таксама дапоўнілі дапаможнік прыкладамі неабходных дакументаў. Акрамя гэтага, мы пашырылі частку пра студэнцкае жыццё і асобна закранулі тэму адаптацыі ў Польшчы, каб пачатак навучання быў больш зразумелым і камфортным.
Калі вы не знойдзеце адказу ў гайдзе, скарыстайцеся карыснымі спасылкамі, сабранымі ў выданні, — яны дапамогуць разабрацца з дадатковымі пытаннямі.
Пераходзьце па спасылцы, спампоўвайце гайд, і жадаем удачы ў падрыхтоўцы да навучання ў Польшчы!
А калі пасля гэтага ў вас усё яшчэ застануцца пытанні, звяртайцеся ў наш бот: @zbsunion_bot!